Праект Канцэпцыі далейшага развіцця СНД будзе прадстаўлены да 1 чэрвеня

Праект Канцэпцыі далейшага развіцця Садружнасці Незалежных Дзяржаў будзе прадстаўлены да 1 чэрвеня цяперашняга года. Пра гэта са спасылкай на першага намесніка міністра замежных спраў Беларусі Васіля Пугачова піша “Интерфакс”.

Сёння ж праект дакумента павінны канчаткова ўзгадніць чальцы міждзяржаўнай працоўнай групы. Спадар Пугачоў удакладніў, што праект Канцэпцыі не прадугледжвае пэўных захадаў па развіцці Садружнасці.


Канцэпцыя – "гэта сістэма поглядаў на перспектывы развіцця СНД, у якой мяркуецца пазначыць прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці", – сказаў намеснік кіраўніка беларускага МЗС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі