Прадукцыю двух прадпрыемстваў з Беларусі могуць пусціць у Расію

Прадукцыю двух прадпрыемстваў з Беларусі могуць пусціць у Расію

На наступным тыдні Рассельгаснагляд можа зняць абмежаванні з двух малочных прадпрыемстваў Беларусі. Гэта адбудзецца па выніках інспекцыі і перамоваў. 

"Мы не выключаем, што на наступным тыдні будуць адкрытыя два малочныя прадпрыемствы для паставак", — цытуе БЕЛТА словы прэс-сакратар расійскага ведамства Юліі Мелана.

У пятніцу ў Маскве прайшлі перамовы па выніках расійскай інспекцыі беларускіх прадпрыемстваў. У перамовах удзельнічалі намеснік міністра сельскай гаспадаркі Расіі Яўген Непаклонаў і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц. Канчатковую справаздачу па выніках праверкі беларускіх прадпрыемстваў Рассельгаснагляд адправіць у нашу краіне 20 красавіка.

Спецыялісты Рассельгаснагляду правяралі беларускія прадпрыемствы з 5 па 13 красавіка.

Цяпер пад абмежаванні для паставак у Расію трапілі 12 малочных прадпрыемстваў, 8 мясакамбінатаў і 3 буйныя птушкафабрыкі Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі