Прадстаўнікі амбасады ЗША збіраюцца наведаць Эмануіла Зэльцэра

Прадстаўнікі амерыканскай амбасады на гэтым тыдні наведаць грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра, які адбывае трохгадовы тэрмін зняволення ў калоніі ў Магілёве.  8 чэрвеня Зельцер, нягледзячы на слабое здароўе, абвясціў галадоўку. З моманту дастаўкі ў калонію ён знаходзіцца ў бальнічным аддзяленні. Амерыканскі грамадзянін спрабуе прыцягнуць увагу да факту неабгрунтаванага, на яго думку, зацягвання выдачы даведкі Мінскім гарадскім судом. Без даведкі адміністрацыя калоніі не можа разгледзець ужыванне амністыі да асуджанага.

БелаПАН нагадвае, што Зэльцэр быў асуджаны 11 жніўня 2008 года па абвінавачанні ў выкарыстанні заведама ілжывых дакументаў і замаху на камерцыйны шпіянаж.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі