Прадстаўнік беларускага МЗС вядзе перамовы з ПАРЕ

Дакладчык Парламэцкай асамблеі Рады Еўропы па сітуацыі ў Беларусі, італьянскі дэпутат Андрэа Рыгоні плануе наведаць Менск у кастрычніку. Дэпутат заявіў пра гэта 21 чэрвеня падчас сустрэчы ў Рыме са спецпрадстаўніком міністра замежных справаў Беларусі Сяргеем Гайдукевічам. Прэс-служба Рады Еўропы паведаміла, што падчас сустрэчы А.Рыгоні ў чарговы раз закрануў тэму палітзняволеных у Беларусі. "Сяргей Гайдукевіч заявіў, што ў Беларусі няма палітвязняў, а ёсць злачынцы, якія называюць сябе палітвязнямі, - сказаў супрацоўнік прэс-службы. - Дэпутат Рыгоні папрасіў аб магчымасці сустрэцца з гэтымі людзьмі падчас свайго візіту". Паводле прэс-службы, С.Гайдукевіч таксама зазначыў, што беларускі ўрад гатовы да супрацоўніцтва з Эўразьвязам. У сваю чаргу А.Рыгоні падкрэсліў, што "ніхто не просіць Беларусь стаць дэмакратычнай дзяржавай за адзін дзень", але краіна можа пачаць "з рэфармавання Крымінальнага кодэкса і заканадаўчай сістэмы". Сёньня ў Страсбуры запланаваная сустрэча С.Гайдукевіча са старшынём ПАСЕ Рэнэ ван дэр Ліндэнам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі