Прадстаўніцтва МЗС РФ у Паўночнай Асеціі: "Беларусаў у зоне канфлікту няма"

Дагэтуль няма пэўных звестак пра лёс беларусаў, якія маглі апынуцца ў Паўднёвай Асеціі, дзе сёння ўначы распачаліся ваенныя дзеянні паміж аддзеламі самаабвешчанай рэспублікі і Грузіі.

Вось што паведамілі Еўрарадыё ў прадстаўніцтве Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі ў Паўночнай Асеціі, дзе спасылаюцца на свае звесткі і на дадзеныя ФСБ:

"Грамадзян Беларусі ў зоне канфлікту няма".

Таксама ў прадстаўніцтве МЗС паведамілі, што беларускія грамадзяне не пераходзілі мяжу з Паўночнай Асеціі ў Паўднёвую. Але дапускаюць, што яны маглі патрапіць туды з боку Грузіі.

Нагадаем, сёння МЗС Беларусі заявіў, што не мае інфармацыі пра грамадзян Беларусі ў зоне асяціна-грузінскага канфлікту. Знешнепалітычнае ведамства нашай краіны мяркуе, што іх там няма, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі