Прадпрымальніку пагражаюць два гады турмы за "падробленыя" накладныя з Масквы

Дакументы з Расіі — старадаўняя праблема беларускіх ІП / is.by
Дакументы з Расіі — старадаўняя праблема беларускіх ІП / is.by

Мазырскаму прадпрымальніку пагражае тэрмін да двух гадоў праз дакументы на тавар, набыты ў Маскве. Правяральныя органы абвінавачваюць ІП у падробцы накладной, якую яна атрымала ў Расіі.

Предпринимателю грозят два года тюрьмы за “поддельные” накладные из Москвы

— Міліцыя з падачы мытных органаў выклікала індывідуальнага прадпрымальніка на падставе праверкі аўтамабіля сына. А папраўдзе пачала апытваць па пытанні маскоўскіх накладных. Яны сцвярджаюць, што накладныя падробленыя, таму што расійскія контрагенты не пацвярджаюць факта здзелкі. Кажуць, гэта артыкул, да двух гадоў. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы, — расказвае кіраўнік РГА "Перспектыва" Анатоль Шумчанка.

Шумчанка ўпэўнены, што пад такой маркай можна пасадзіць "90% беларускіх ІП". Расійскія партнёры часта не пацвярджаюць здзелкі, таму што ў іх у саміх часта праблемы з дакументамі. Гэта гісторыя працягваецца не першы год. Аднак раней пакараннем для беларускіх ІП у такой сітуацыі былі толькі штрафы — за "набыццё тавараў па несапраўдных дакументах".

— Была падобная сітуацыя ў Дзяржынску, але мы адбіліся. Цяперашні прэцэдэнт — першы такога кшталту ў Беларусі, — расказвае Анатоль Шумчанка Еўрарадыё.

Лідар "Перспектывы" ўпэўнены, што і ў будучыні расійскія контрагенты "нічога не будуць пацвярджаць — таму што яны не выконваюць закон, не плацяць падаткі і не хочуць паказваць сваю знешнеэканамічную дзейнасць".

Дзеля справядлівасці — на цяперашні момант захоўваецца імавернасць, што накладныя і праўда падробленыя. Але гэта не адмяняе факта, што ўсякі беларускі прадпрымальнік, які прывёз тавар з Расіі, аказваецца пад пагрозай. У кожны момант беларуская мытня або міліцыя могуць адправіць запыт у Расію для пацвярджэння дакументаў. Контрагентам пацвярджаць здзелку нявыгадна. Але яны нічым не рызыкуюць. А іх беларускія партнёры могуць займець сур'ёзныя праблемы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі