Прадпрымальнікі выклікалі падаткавікоў на сустрэчу

Грамадскае аб'яднанне прадпрымальнікаў "Перспектыва" накіравала зварот у Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.
Падставай для звароту сталі падзеі 19 жніўня на сталічным рынку "Ждановічы". Нагадаю, у гэты дзень больш за 100 прадпрымальнікаў узялі ўдзел у стыхійным мітынгу, у які вылілася спроба падатковых органаў канфіскаваць партыю тавару ў адной з крамаў.

Прычынай стала адсутнасць у прадаўца нейкага дакумента, уведзенага зусім нядаўна. У звароце да міністэрства прадпрымальнікі выкладаюць сваю версію і прычыны канфлікту, а таксама просяць аб сустрэчы з прадстаўнікамі падатковых органаў для таго, каб яны растлумачылі, якія дакументы ўсё ж неабходныя ІП для работы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі