Прадпрымальніка Макаева асудзілі на 15 сутак, ён абвясціў галадоўку

Лідэра кардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Мінска Аляксандра Макаева прыгаварылі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Такое рашэнне прыняў суд Маскоўскага раёна сталіцы. Макаева абвінавацілі ў дробным хуліганстве — нібыта ён брыдка лаяўся. Пра гэта паведаміла жонка прадпрымальніка Крысціна Макаева.

Паводле яе слоў, адразу пасля рашэння суда ён у знак пратэсту супраць несправядлівага прысуду, абвясціў галадоўку.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі