Прадпрымальнік Парсюкевіч застаецца за кратамі, яму пагражае да 6 год турмы

За кратамі застаецца віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч. Такое рашэнне было прынятае ў адсутнасць яго адваката. Нагадаем, прадпрымальнік быў арыштаваны 4 сакавіка на трое сутак. Супраць Парсюкевіча 31 студзеня была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу ("гвалт альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі"). Прадпрымальніку пагражае да шасці гадоў зняволення.

Абвінавачванне зводзіцца да таго, што падчас адбыцця 15‑сутачнага арышту на Акрэсціна, Парсюкевіч збіў намесніка дзяжурнага Аляксандра Длупа. Сам прадпрымальнік сцвярджаў, што тады жорстка збілі яго.

Сёння Сяргея Парсюкевіча перавядуць у СІЗА на Валадарскага, дзе ён будзе чакаць сканчэння следства і суда.

Грамадскі камітэт па вызваленні Сяргея Парсюкевіча распаўсюдзіў зварот да грамадскасці з заклікам праявіць салідарнасць з лідэрам прадпрымальнікаў Віцебску і патрабаваць яго вызвалення. Па справе таксама былі праінфармаваныя паслы краін ЕС і ЗША.

Адзначым, што Сяргей Парсюкевіч жанаты, ён мае непаўналетняга сына.

Наша ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі