Прадпрымальнік падмануў 14 партнёраў па бізнесе

Прадпрымальнік падмануў 14 партнёраў па бізнесе

32-гадовы прадпрымальнік стаў фігурантам крымінальнай справы аб махлярстве, паведамляе прэс-служба МУС.

Тры гады таму мінчук заняўся прадпрымальніцтвам. Ён адкрыў у сталіцы цырульню і некалькі крамаў, дзе прадавалася харчаванне і прадметы першай неабходнасці. Аднак бізнес у яго не пайшоў. 

Тады мужчына памяняў месца рэгістрацыі адной фірмы на Асіповіцкі раён і адкрыў яшчэ дзве крамы. Усю сваю камерцыйную дзейнасць ён засяродзіў менавіта на гэтых двух аб'ектах.

Ад імя прадпрыемстваў бізнесовец заключыў каля 40 дагавораў з рознымі суб'ектамі гаспадарання. Ён атрымліваў разнастайную прадукцыю, якую прадаваў праз свае фірмы. Аднак усю выручку прадпрымальнік пакідаў сабе без якіх-небудзь уліковых дакументаў. Мужчына прыязджаў па грошы сам або яго работнікі адпраўлялі патрэбную суму грашовым пераводам. Заробак прадаўцам ён дазваляў забіраць з выручкі.

Потым мужчына давёў свае фірмы да банкруцтва, бо толькі забіраў грошы, не ўкладаючы нічога ў развіццё. 

Паводле звестак МУС, прадпрымальнік завалодаў таварамі 14 суб'ектаў гаспадарання на агульную суму больш за 62 тысяч рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі