Прадпрымальніцы адбілі ў міліцыянтаў калегу

Сёння падчас імправізаванага мітынгу прадпрымальнікаў каля гандлёвага цэнтра “Паркінг” незаўважна для прысутных знік адзін з арганізатараў страйку Аляксандр Макаеў. Прадпрымальнікі, у асноўным жанчыны, кінуліся на пошукі зніклага калегі. Непадалёк стаяў аўтазак. Прадпрымальніцы запатрабавалі ад спецназаўцаў вызваліць Макаева, аднак тыя адказалі, што яго яны не затрымлівалі.

На гэта жанчыны запатрабавалі паказаць аўтазак. Некалькі прадпрымальніц залезлі ў машыну спецназаўцаў і, не знайшоўшы калегу, рушылі да Савецкага РУУС. Міліцыянты таксама сказалі, што не затрымлівалі Макаева.

Аднак жанчын гэта не задаволіла і яны распачалі стыхійны мітынг каля міліцэйскай установы. Праз нейкія час з’явіўся Аляксандр Макаеў, які, як высветлілася, быў выкліканы на размову з намеснікам начальніка РУУС, дзе ён выклаў пазіцыю прадпрымальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі