Вы тут

Хлопец сказаў міліцыянтам, што нясе ў торбах насвай. І не падмануў

Фота: uvd.gomel.by

У аграгарадку Урыцкае супрацоўнікі міліцыі 22 снежня злавілі мужчыну з буйной партыяй насваю, паведамляе uvd.gomel.by

Супрацоўнікі патрульна-паставой службы Гомельскага РАУС увечары патрулявалі вуліцы аграгарадку. На пачатку дзясятай яны заўважылі маладога чалавека, які павольна пераходзіў вуліцу ў неналежным месцы. Падышоўшы бліжэй, яны пабачылі, што мінак цягне цяжкія пакеты і сумку. Праваахоўнікі паўшчувалі яго за парушэнне ПДР. А потым адзін з іх пацікавіўся, што такое цяжкое нясе хлопец. Той адказаў, што нясе насвай. пасля гэтага 22-гадовага жыхара аграгарадка даставілі ў Гомельскі РАУС, каб праверыць, жартуе ён ці гаворыць праўду.

У райаддзеле высветлілася, што ў пакетах і сумцы сапраўды быў насвай. Яго агульная вага склала каля 42 кг. Пры продажы спажыўцам тавар каштаваў бы 5000 рублёў. 

Хлопец распавёў, што тавар яму прывёз з Расіі невядомы кіроўца фуры. Ні імя, ні тэлефона, ні маркі аўтамашыны ён не запомніў. Атрыманы тавар меркаваў прадаць у Гомелі. 
 
На няўдалага прадаўца пачалі адміністрацыйную справу ("Незаконныя дзеянні з некурыльнымі тытунёвымі вырабамі, прызначанымі для смактання і (або) жавання").

Фота: uvd.gomel.by