Прадаецца псіхадэлічная машына Джорджа Харысана

Аўтамабіль Джорджа Харысана, знакаміты "Міні Купер S", распісаны псіхадэлічнымі малюнкамі і мантрамі на санскрыце, прададуць у дабрачынных мэтах.

[Image]

Праўда, прададзеная будзе не сама машына, а яе сучасная копія, выпушчаная канцэрнам BMW. Міні Купер пойдзе з аўкцыёну ў межах дабрачыннага праекту жонкі Джорджа Алівіі Харысан.

[Image]

Арыгінальны "Міні Купер S" быў падарункам Джорджу ад мэнэджара The Beatles Браяна Эпстайна (Brian Epstein). У 1966 годзе Эпстайн падарыў кожнаму з удзельнікаў легендарнай чацвёркі па такой машыне. Цяпер гэта аўто з'яўляецца ўласнасцю кампаніі The Harrison Estate.

@Music
Фота: automotivetraveler.com, uulyrics.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі