Працягваюцца рэпрэсіі супраць моладзі, якая заклікае да байкоту выбараў

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць актывістаў, якія заклікаюць да байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў.
На 15 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны актывіст "Маладога фронту" Вадзім Ханяўка. Яго затрымалі ўчора супрацоўнікі міліцыі. Ханяўка паспеў адправіць сябрам SMS-паведамленне, што яго вязуць ва Ўпраўленне ўнутраных спраў Цэнтральнага раёна Мінску. На працягу 13 гадзінаў пра лёс актывіста нічога не было вядома, бо і міліцыя, і КДБ, і суд адказвалі, што не маюць звестак пра яго месцазнаходжанне.

Уначы высветлілася, што Вадзіма Ханяўку асудзілі за "распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы" і ён знаходзіцца ў турме на Акрэсціна. Сябры актывіста сцвярджаюць, што ён - глыбока веруючы чалавек, алкаголю не ўжывае.

"Хартыя-97" паведамляе, што ўчора супрацоўнікі КДБ канфіскавалі ў кватэры маладафронтаўца Дзяніса Карнова інфармацыйныя матэрыялы, налепкі і расцяжкі, якія заклікаюць байкатаваць выбары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі