Працяг "Іроніі лёсу" выйдзе перад новым годам

Карціна "Іронія лёсу. Працяг", сіквел фільма "Іронія лёсу, альбо Лёгкай пары!" Эльдара Разанава, выйдзе на экраны расійскіх кінатэатраў 21 снежня, за 10 дзён да Новага года. Нагадаю, што раней прэм'еру працягу "Іроніі лёсу" рэжысёра Цімура Бекмамбетова меркавалася зладзіць на пачатку студзеня. Аднак дыстрыбутар карціны "Геміні фільм" вырашыў перанесці дату прэм'еры, што павінна дапамагчы карціне паставіць рэкорд касавых збораў у расійскім кінапракаце. Акрамя таго, фільм абяцаюць два гады не выпускаць на тэлеэкраны.

Дадам, што ў новым фільме галоўнымі героямі стануць дзеці асноўных персанажаў першай "Іроніі лёсу". У карціне зняліся Сяргей Бязрукаў, Лізавета Баярская, Канстанцін Хабенскі, Аляксандр Шырвінт і іншыя.

Акрамя таго, у новым фільме ролі персанажаў першай "Іроніі лёсу" таксама будуць выконваць Барбара Брыльская, Андрэй Мягкоў і Юры Якаўлеў.

Фота: lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі