Працаўнікі "Беларуськалія" працягваюць далучацца да страйку

Працаўнікі "Беларуськалія" працягваюць далучацца да страйку

Працаўнікі "Беларуськалія" працягваюць далучацца да агульнанацыянальнага страйку. У панядзелак пра забастоўку аб'явілі яшчэ 5 чалавек, паведамляе тэлеграм-канал @stachkom.

"Немагчыма спакойна глядзець на беззаконне, якое адбываецца ў нашай краіне, — піша энергетык Сяргей Сярчэня. — Забойствы, збіццё, фальсіфікацыі — як можна так адносіцца да людзей? Хачу жыць у краіне, дзе з павагай будуць ставіцца да любога чалавека, незалежна ад веравызнання, палітычных перакананняў, даходаў".

Штодня з'яўляюцца паведамленні пра далучэнне асобных рабочых прадпрыемстваў у розных гарадах краіны да агульнанацыянальнага страйку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі