Пра выбары ў КР, ролю ААН, ліцвінізм і гульні з гісторыяй — эфір з Усавым

Павел Усаў / Еўрарадыё
А таксама пра тое, ці здольныя дэмсілы перахапіць выбарную павестку ў рэжыму, гаворым з Паўлам Усавым.
Напярэдадні чарговай кампаніі па прызначэнні загадзя выбраных давераных асоб дэпутатамі, якую лукашэнкаўская прапаганда і чыноўнікі чамусьці працягваюць называць “выбарамі”, актывізаваліся “выбарчыя” настроі і ў пэўнай часткі дэмсіл. Пачаліся размовы пра выбары ў Каардынацыйную раду. А ў гэты час асобныя палітыкі ў Літве ніяк не могуць вызначыцца са сваім стаўленнем да сучаснага “ліцвінізму беларусаў”. Што прыводзіць да нейкага напружання ў адносінах да беларусаў у Літве…
Ці патрэбныя сёння выбары і ці магчыма іх увогуле правесці на адпаведным узроўні? Што з сябе ўяўляе Саўбез ААН сёння і ці можа гэтая структура неяк дапамагчы беларусам у супрацьстаянні з лукашэнкаўскім рэжымам? Што робяць дэмсілы, каб перахапіць павестку ў рэжыму і ці магчымая кансалідацыя ўсіх дэмакратычных структур? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.