Пра сустрэчу з Казуліным прэзідэнт Літвы распавядзе канцлеру Нямеччыны

Палітык Аляксандр Казулін, які нядаўна вызваліўся з беларускай турмы, 25 жніўня сустрэўся з прэзідэнтам Літвы Валдасам Адамкусам.
Сустрэча не анансавалася. Прэс‑сакратар прэзідэнта Літвы Рыта Грумадайтэ паведаміла, што сустрэча насіла рабочы характар, але яе змест не каментавала:

"Гэта была рабочая сустрэча, не ўсе рабочыя сустрэчы анансуюцца. Апроч таго, гэта ж палітычны вязень, важная асабістая бяспека".

У аўторак адміністрацыя прэзідэнта Літвы распаўсюдзіла паведамленне, што пра вынікі сустрэчы будзе праінфармаваная канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, якая прыбывае з візітам у Літву, адзначае "Наша ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі