Пра “смерць Ціханоўскага”, лагеры “Вагнер” і “шматок зямлі” — эфір з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман / фота з архіва
Аляксандр Фрыдман / фота з архіва

“Гісторык” Лукашэнка ў чарговы раз паказаў дрэннае веданне не толькі гісторыі, але і палітычнай геаграфіі, зноў назваўшы немалую па еўрапейскіх мерках Беларусь “шматком зямлі”. Але такі падыход у лукашэнкаўцаў практычна ва ўсім. Жаданне міру азначае пераслед тых, хто выступае за мір ва Украіне, і запрашэнне на тэрыторыю Беларусі забойцаў-наймітаў з ПВК “Вагнер”. І як працяг такога цынічнага стаўлення практычна да ўсяго наўкол сталі адносіны да палітвязняў і “ўкід” інфармацыі пра нібыта “смерць” Ціханоўскага.

Ці стаў дзень 3 ліпеня “народным святам” і што засталося ад незалежнасці Беларусі? Як рэагуюць на Захадзе на магчымасць з’яўлення ў Беларусі наймітаў з “Вагнера” і ці мае рацыю прэзідэнт Літвы Наўседа? Якія мэты пераследуюць тыя, хто закідвае інфармацыю пра “смерць Ціханоўскага” і ці стане гэта прычынай пачатку перамоў з рэжымам пра вызваленне палітвязняў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі