Пра Озі Осбарна здымуць фільм

Озі Осбарн (Ozzy Osbourne) абзавядзецца біяграфічным фільмам.  Як расказала жонка рокера Шэран, здымкі карціны павінны стартаваць у бліжэйшыя месяцы, а зараз Шэран і яе каманда займаюцца вырашэннем арганізацыйных пытанняў.

“У хуткім часе мы зробім афіцыйны анонс фільма. Праца над праектам ужо пачалася, і мы актыўна рыхтуемся да здымак, - заявіла Шэран. - Акцёрскі склад яшчэ не зацверджаны, але мы ўжо знайшлі прадзюсера і грошы, так што праект стартуе хуткім часам”.

Шэран дадала, што ўжо знайшла кандыдатку, якая выканае яе ролю - англійская актрыса Кэры Маліган. Што ж тычыцца ролі легендарнага фронтмэна Black Sabbath, то яе выканае нейкі малады невядомы акцёр, імя якога пакуль не выдаецца.

Фота: www.thehollywoodnews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі