Польскія вытворцы просяць улады ўвесці санкцыі супраць беларускай солі

Харчовай солі пагражаюць санкцыі

Харчовай солі пагражаюць санкцыі / pixabay.com

Польскія вытворцы просяць улады ўвесці санкцыі супраць беларускай солі. Бо яна складае канкурэнцыю польскай солі на еўрапейскім рынку, паведамляе money.pl.

Арганізацыя "Польская соль", якая аб'ядноўвае нацыянальных вытворцаў харчовай солі, звярнулася да міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюша Каміньскага. У звароце адзначаецца, што харчовая соль з РБ, у адрозненне ад калійнай, не трапіла пад санкцыі ЕС. І яе вытворцы ўяўляюць сур'ёзную канкурэнцыю для польскіх кампаній. Да таго ж, звяртаецца ўвага, што ў кіраўніцтва мазырскага прадпрыемства ўваходзяць асобы з "чорнага спісу" Еўрасаюза, яны знаходзяцца пад індывідуальнымі санкцыямі.

Па звестках Puls Biznesu, летась на рынках Еўрасаюза было прададзена харчовай солі з Беларусі на амаль 10 мільёнаў еўра (у 2021-м — на 22 млн еўра).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі