Польскі парламент асудзіў уваход савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь

23 верасня cейм Польшчы прыняў рэзалюцыю, што асуджае ўварванне Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 года ў Заходнюю Ўкраіну і Заходнюю Беларусь, якія паміж сусветнымі войнамі ўваходзілі ў склад польскай дзяржавы, перадае агенцтва “РИА Новости”. У тэксце дакумента зазначаецца, што "ўварванне Чырвонай Арміі адкрыла
чарговы трагічны раздзел гісторыі Польшчы і ўсёй Цэнтральнай і Ўсходняй
Еўропы", а краіна "стала ахвярай двух таталітарных рэжымаў — нацызму і
камунізму".