Польскі гісторык даваў інтэрв’ю. Яму на плечы заскочыў кот

Польскі гісторык даваў інтэрв’ю. Яму на плечы заскочыў кот

Польскі гісторык Ежы Таргальскі даваў інтэрв’ю журналісту з Нідэрландаў Рудзі Бауму, калі яму на плечы заскочыў руды кот. Размова запісвалася на відэа дома ў гісторыка. Хатні кот відавочна хацеў увагі гаспадара, таму стаў церціся аб яго і затуліў хвастом вочы. Таргальскі не стаў праганяць ката і працягваў разважаць пра выхадцаў са спецслужбаў камуністычнай эпохі, якія цяпер трымаюць уладу, піша meduza.io.

Матэрыялы Рудзі Баумы аб судовай рэформе ў Польшчы, якая выклікае незадаволенасць як унутры краіны, так і агулам у Еўропе, выйшлі ў эфір у пятніцу. У рэпартаж не трапілі кадры, дзе кот заскоквае на плечы Таргальскаму. Але гэты фрагмент размовы журналіст выклаў у Твітэры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі