Маштабныя ваенныя вучэнні побач з польскай мяжой – гэта палітычны сігнал Крамля. З такой заявай выступіў міністр абароны Польшчы Богдан Кліх, піша “Gazeta Wyborcza”.
Паводле яго слоў, сігналы, якія пасылае Расія, неадназначныя. “З аднаго
боку расійскія палітыкі прапаноўваюць Польшчы дыялог, з іншага боку
запрашаюць на манеўры, якія з'яўляюцца дэманстрацыяй сілы”.
Прадстаўнікі Польшчы будуць назіраць за манеўрамі 29 верасня, калі на
вучэнні прыбудуць Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Дзмітрый
Мядзведзеў.
Як адзначае выданне, сёлетнія беларуска-расійскія вучэнні
з'яўляюцца самымі маштабнымі з 1997 года.
Сцэнар вучэнняў прадугледжвае
напад сіл НАТА з Захаду і наступ сіл “саюзнай дзяржавы”.
“Такой вялікай
канцэнтрацыі войскаў Беларусі і Расіі ля польскай мяжы яшчэ не было. 12
тысяч салдат, танкі, бронетранспарцёры, самалёты і караблі спрабуюць
задушыць польскае паўстанне ў Гродне. Гэта не жарт. Такі сцэнар
манеўраў адпрацоўваюць два войскі”, — перадрукоўвае радкі з польскай
газеты Dziennik сайт “МЫ”.