Польшча рыхтуецца да дэмантажу ўсіх савецкіх манументаў

У міністэрстве культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы распрацоўваецца праграма, якая дазволіць мясцовым уладам разбураць і перамяшчаць помнікі, устаноўленыя ў эпоху сацыялізму. Міністр культуры Польшчы Казімеж Уяздоўскі заявіў, што дзякуючы праграме “сімвалы камуністычнай дыктатуры знікнуць з гарадоў і з вуліцаў Польшчы, як чужыя для польскай традыцыі”.

Ён удакладніў, што гаворка не вядзецца аб тым, каб “не паважаць ці не даглядаць пра могілкі жаўнераў Савецкага войска” на тэрыторыі Польшчы.

Між тым мясцовыя ўлады ўжо атрымалі спісы помнікаў “савецкай эпохі” і вуліцаў на іх тэрыторыі, назвы якіх рэкамендавана змяніць.

Адзін з першых помнікаў, які можа згнікнуць пасля зацвярджэння новай распрацоўкі міністэрства культуры Польшчы – манумент польска-савецкаму братэрству ў варшаўскім раёне Прага.

Нагадаем, што раней Польшча выразіла падтрымку Эстоніі ў сувязі з сітуацыяй вакол помніка Бронзавы салдат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі