Польшча паставіць ва Украіну сотню бронетранспарцёраў Rosomak

Бронетранспарцёр Rosomak / daytimenews.ru
Бронетранспарцёр Rosomak / daytimenews.ru

Польшча паставіць Украіне сотню бронетранспарцёраў Rosomak. Адпаведнае пагадненне пра намеры падпісалі 5 красавіка падчас сустрэчы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, паведамляе Reform.by.

Раней кіраўнік польскага ўрада казаў, што гэтыя пастаўкі прафінансуюць Еўрасаюз і ЗША.

Пасля перамоваў Маравецкі заявіў, што Польшча з першага дня вайны стала сцяной за Украіну. "А ўкраінцы сваёй кроўю выразна запісалі на барыкадах сваю праграму на будучыню: хочам быць у NATO, хочам быць часткай Еўрапейскага Саюза. І Польшча моцна падтрымлівае гэтыя жаданні, бо ведаем: калі Украіна будзе ў NATO, то будзем мы ў большай бяспецы", — падкрэсліў кіраўнік польскага ўрада.

Маравецкі згадаў, што Польшча і Украіна мелі складаную гісторыю адносінаў, але цяпер маюць магчымасць пісаць яе нанова. Польскі прэм'ер паведаміў, што абмяркоўваў з Зяленскім спадчыну Валынскай разні.

У сваю чаргу украінскі прэзідэнт сказаў, што бакі падпісалі мемарандум наконт аднаўлення краіны. Зяленскі падкрэсліўсваё зацікаўленне ў прыцягванні польскага бізнесу да аднаўлення Украіны. Таксама, па яго словах, ён абмяркоўваў з Маравецкім уступленне Украіны ў Еўрасаюз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі