Польшча аднавіла прыём грузавікоў у Казловічах

Пункт пропуска Казловічы

Пункт пропуска Казловічы / Беларускі мытны камітэт

Польскі бок аднавіў прыём грузавых аўтамабіляў з Беларусі ў пункце пропуску "Казловічы" — "Кукурыкі". Гэта пацвярджае беларускі мытны камітэт.

"Транспарт у кірунку Польшчы рухаецца, але пакуль нерытмічна. Зараз выезда з Беларусі праз пункт пропуска "Казловічы" чакаюць болей 600 транспартных сродкаў", — кажуць беларускія мытнікі.

Сёння ведамства заявіла, што Польшча а 3-яй гадзіне ночы перастала прымаць грузавікі ў Казловічах. Польская мытня адказала, што блакады пераходу няма, а затрымкі ў афармленні звязаныя з кантролем тавараў праз санкцыі.

З санкцыямі таксама звязаныя абмежаванні на ўвоз у Беларусь вялікага с спісу тавараў і забарона заяжджаць у Польшчу на аўто,  калі кіроўца не з'яўляецца яго гаспадаром.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі