Польшча адмовілася выдаць Мінску грамадзяніна, якога хочуць судзіць за карупцыю

Генеральная пракуратура Беларусі
Генеральная пракуратура Беларусі

Міністэрства юстыцыі Польшчы адмовіла Беларусі ў выдачы мужчыны, якога тут хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці "за маёмасныя і карупцыйныя злачынствы". Пра гэта распавялі ў беларускай генеральнай пракуратуры.

Аб фігуранце вядома няшмат. Яму каля 34 гадоў. СК прад'яўляе яму "11 эпізодаў падбухторвання да дачы хабараў; 11 эпізодаў махлярства, у тым ліку ў буйным памеры; 2 эпізоды падробкі іншага афіцыйнага дакумента; 9 эпізодаў дапамагання ў службовым падлогу". Час здзяйснення ўсіх гэтых "эпізодаў" — з 2014 па 2018 год.

У якасці прыкладу пракуратура распавядае аб падзеях 2017 года. Па версіі следства, фігурант схіліў  знаёмага да "карупцыйнага злачынства" — угаварыў даць хабар 4 тысяч рублёў, каб атрымаць месца на могілках і пахаваць памерлага бацьку. Затым абвінавачаны ўзяў грошы, але нікому не аддаў, а, па версіі следства, "завалодаў і распарадзіўся па сваім меркаванні".

Акруговы суд у польскім горадзе Быдгашчы пастанавіў не выдаваць грамадзяніна ў Мінск, "паколькі ў Рэспубліцы Беларусь могуць быць парушаныя яго правы і свабоды". Мінюст Польшчы пагадзіўся з гэтым рашэннем.

У беларускай пракуратуры мяркуюць, што "высновы кампетэнтных органаў Рэспублікі Польшча носяць выключна гіпатэтычны характар", а польскі бок ігнаруе міжнародныя абавязанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі