Полк Каліноўскага аб'яднаўся з "Кіберпартызанамі"

Полк Каліноўскага / Еўрарадыё

Полк Каліноўскага і групоўка "Кіберпартызаны" аб'ядналіся ў адну структуру. Пра гэта яны абвясцілі на прэс-канферэнцыі ў Кіеве 6 снежня, піша "Наша Ніва".

Прадстаўніца аб'яднання хакераў Юльяна Шаметавец ўвайшла у штаб палка Каліноўскага. "Наша праца накіраваная на прычыненне шкоды беларускаму і расійскаму рэжымам", — заявіла яна.

Супраца "Кіберпартызанаў" і каліноўцаў пачалася яшчэ з 24 лютага.

Як перадае "Зеркало", намеснік камандзіра палка Вадзім Кабанчук патлумачыў мэту аб'яднання: "Мы абвяшчаем аб’яднанне палка Каліноўскага і "Кіберпартызанаў" у структуру ў рамках вызвольнага руху беларускага народа. Гэта робіцца для найбольшай эфектыўнасці і каардынацыі нашых супольных дзеянняў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.