Полк Каліноўскага абвесціць пра ініцыятыву стварэння сілавога рэзерву ў Беларусі

Намеснік камандзіра Беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук (пазыўны "Ігар") рэкамендуе беларусам, "скіраваным на сілавую форму змагання з рэжымам Лукашэнкі", рыхтавацца і трэніравацца індывідуальна. "У Беларусі не вельмі спрыяльны час для стварэння нейкіх суполак. Нават аматараў матылькоў", — кажа ён. Полк Каліноўскага ў хуткім часе абвесціць пра ініцыятыву стварэння "сілавога рэзерву" ў Беларусі.

Таксама кіраўніцтва падраздзялення вырашыла вылучыць сваіх палітычных прадстаўнікоў.

"Па факце свайго існавання полк ужо стаў палітычным суб'ектам, — кажа Кабанчук. — Мы даволі моцна ўвайшлі ў інфармацыйную прастору. І зараз прынамсі ва Украіне (і не толькі) пра полк ёсць вялікая вядомасць. Кіраўніцтвам палка прынятае рашэнне аб вылучэнні палітычных прадстаўнікоў. У хуткім часе пра іх будуць навіны, сачыце за нашымі каналамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.