Вы тут

Полацкая настаўніца заявіла, што далучаецца да агульнанацыянальнага страйку

Заява настаўніцы

Полацкая настаўніца Марыя Страленка заявіла, што далучаецца да агульнанацыянальнага страйку. Яна пачынае баставаць з 6 студзеня. Пра гэта педагог напісала ў заяве на імя начальніка ўпраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама.

"Я не хачу, каб дзеці раслі ў краіне, дзе квітнее гвалт і беззаконне, — кажа настаўніца ў відэазвароце. — Таму я далучаюся да агульнанацыянальнага страйку".

Марыя Страленка працуе ў 5-й школе і ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі.

Працоўныя далучаюцца да агульнанацыянальнага страйку ў розных гарадах краіны. Некаторыя з іх былі звольнены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.