Пол МАКАРТНІ супраць тура LED ZEPPELIN

Брытанскі спявак Пол Макартні выказаўся супраць уз'яднальнага турнэ легендарнай групы Led Zeppelin. Паводле паведамлення старонкі ContactMusic (пераклад InterMedia), былы «бітл» не ўхваляе рашэнне гітарыста Джымі Пэйджа, басіста Джона Пол Джонса і бубнача Джэйсана Бонэма падацца ў наступным годзе ў сусветную гастрольную паездку без свайго вакаліста Роберта Планта і знайсці яму замену, аб'явіўшы кастынг сярод спевакоў. Так сама як і большасць меламанаў, 66-гадовы Макартні не жадае слухаць групу з новым вакалістам, бо лічыць, што гэта ўжо не будзе Led Zeppelin. «Я не разумею, што здарылася з Планці? – сказаў Пол. – Ён быў чароўным на іх апошнім канцэрце. Вельмі шкада, што ён не паедзе ў гэты тур».

Фота: www.russiansanfran.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі