Пол Макартні напіша саўндтрэк для свайго казачнага мультфільма (Відэа)

Пол Макартні напіша саўндтрэк для мультфільма, які здымуць па матывах казкі “Высока ў аблоках”, напісанай музыкам сумесна з вядомым дзіцячым пісьменнікам Філіпам Арда ў 2005 годзе.
Казка расказвае пра прыгоды ваверчаняці Ўірала. Над мульцікам працуюць рэжысёр Роб Мінкоф, які зняў "Караля льва", а таксама прадзюсер Майкл Лін, які браў удзел у здымках "Уладара пярсцёнкаў". Калі мульцік будзе гатовы, не паведамляецца, адзначае ВВС.

Дарэчы, Макартні ўжо быў заўважаны за стварэннем саўндтрэкаў для мультфільмаў. У 1984 годзе сэр Пол напісаў кампазіцыю "We All Stand Together" для мульціка "Руперт і жабіна песенька".



А ў 2004 годзе выйшаў мультфільм "Шум трапічнага вострава", дзе гучыць песня Пола і яго жонкі Лінды.

 

Фота: Telegraph

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі