Вы тут

Плывец Ігар Бокій заваяваў другі медаль на Паралімпіядзе-2021

Ігар Бокій / twitter.com/Para_swimming

Беларускі плывец-паралімпіец Ігар Бокій заваяваў 26 жніўня свой другі залаты медаль на Параліміядзе ў Токіа. Акрамя таго, ён усталяваў сусветны рэкорд, праплыўшы першым дыстанцыю 100 метраў на спіне за 56,36 сек.

25 жніўня Бокій заваяваў "золата", праплыўшы хутчэй за ўсіх 100 метраў батэрфляем.

Агулам плывец заваяваў 13 залатых узнагарод Паралімпіяд розных гадоў.

Ігар Бокій у чэрвені адзначыў 27-ы дзень нараджэння. Ён родам з Бабруйску. Выступае сярод спартоўцаў з парушэннем зроку, але калісьці заяўляў аб планах паспрабаваць спаборнічаць са здаровымі канкурэнтамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.