ПКБ і АГП вылучылі кандыдатаў на парламенцкія выбары

На партыйных з'ездах, якія адбыліся 10 жніўня ў Мінску былі вылучаныя кандыдаты на выбары ў Палату прадстаўнікоў. Партыя камуністаў Беларуская вылучыла 11 прэтэндэнтаў, Аб'яднаня грамадзянская партыя — 14. Акрамя таго, 7 апазіцыйных камуністаў і 15 прадстаўнікоў АГП вылучаюцца толькі шляхам збору подпісаў.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька адзначыў, што кіраваная ім партыя будзе актывізаваць працу з жанчынамі-выбарцамі:

Лябедзька: "Ёсць такое традыцыйнае меркаванне, што ў нас добрыя напрацоўкі ў эканамічнай сферы дзейнасці. Мы хочам пашырыць гэтую нішу і зрабіць добрыя, слушныя прапановы для той часткі насельніцтва, якая называецца жанчынамі Беларусі".

Па словах Лябедзькі, АГП выбары байкатаваць не збіраецца, але пакідае за сабой права зняць кандыдатаў у апошні момант. Падставай для зняцця можа стаць невыкананне чатырох умоваў Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Маецца на ўвазе ўключэнне апазіцыі ў выбарчыя камісіі, рэгістрацыя апазіцыйных кандыдатаў, забарона на палітычныя рэпрэсіі і доступ да мас-медыя. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі