Піяніна Джона Ленана адправіцца ў брытанскі тур.

Славутае піяніна, на якім лідэр The Beatles Джон Ленан напісаў песню Imagine, “паедзе” ў гастролі па Вялікай Брытаніі. На гэты момант уладальнікам інструмента з’яўляецца Джордж Майкл, які набыў яго падчас аўкцыёну ў 2000 годзе.

Увесну спявак адправіў піяніна ў тур па Амерыцы – яно выстаўлялася ў кропках, дзе хоць калі-небудзь здзяйсняліся акты гвалту. Зараз піяніна будзе вандраваць па Вялікай Брытаніі: славуты інстумент наведае ўсе чатыры кропкі ў Лондане, дзе ў 2005 годзе адбыліся тэракты.

Таксама піяніна будзе выстаўлена на вуліцы ў адным з раёнаў сталіцы, дзе ў 1993 годзе расісты забілі чарнаскурага падлетка Стывена Лорэнса і ў бары Admiral Duncan у цэнтры горада, дзе ў 1999 годзе адбыўся выбух бомбы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі