Пісьменнік Бегбедэр стаў дыджэем на мінскай вечарынцы

Фрэдэрык Бегбедэр ужо не першы год вандруе па свеце як дыджэй і вось нарэшце ён даехаў і да Мінска. У адным з начных клубаў ён выступіў са сваім дыджэйскім сэтам. Праўда, уласна музыкай займалася памочніца Бегбедэра, а сам пісьменнік толькі скакаў на сцэне.





Але завесці публіку ён не здолеў — у зале практычна ніхто не таньчыў, бо ў гламурным мінскім клубе публіка збіраецца не павесяліцца, а сябе паказаць, адзначае kp.by