Пінскія наркаманы навучыліся рабіць опіум з макавага зерня

На кватэры беспрацоўнага жыхара Пінску міліцыянты знайшлі 820 грамаў экстрацыйнага опіуму.
Па дадзеных экспертызы, наркотык выраблены не з макавай саломкі ці сцябліны, а з зерня. Па словах супрацоўнікаў міліцыі, вырабляць наркотыкі такім чынам пачалі зусім нядаўна. Дарэчы, зерне мака не ўваходзіць у спіс наркатычных сродкаў і шырока выкарыстоўваецца ў кандытарскіх вырабах. Аднак цалкам верагодна, што неўзабаве яго забароняць.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Пінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі