Пінскія каталікі выправіліся ў пілігрымку ў Янаў (фота)

У пешую пілігрымку ў Янаў (Брэсцкая вобласць), да месца катавання святога Андрэя Баболі, выправіліся парафіяне пінскага касцёла Ўспення Дзевы Марыі. На сваім шляху пілігрымы спяваюць рэлігійныя гімны, да іх далучаюцца людзі. Заўтра, 16 мая, у Янаве адбудуцца традыцыйныя ўрачыстасці, прысвечаныя памяці святога Андрэя Баболі. У гэты дзень у невялікі палескі гарадок з’язджаюцца пілігрымы з розных гарадоў Беларусі і Полшчы. На ўрачыстасцях заўсёды прысутнічае ўвесь епіскапат каталіцкай царквы на Беларусі.

15 мая 1657 года ксёндз Андрэй Баболя быў схоплены казакамі. У Янаве яго прымушалі адмовіцца ад каталіцкай веры. Яго цела прыпякалі агнём, сціскалі галаву дубовымі абручамі, здымалі скуру з далоняў і галавы. Ен жа ўзываўся да святых і прасіў катаў апамятацца. У 1853 годзе Андрэй Баболя быў беатыфікаваны Папам Піям IX.

Цяпер на месцы катавання святога стаяць два вялікія крыжы (каталіцкі і праваслаўны) і вялікі камень з памятнай плітой.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі