Пінскага ліцэіста падазраюць у вымагальніцтве

У Пінску па падазрэнні ў вымагальніцтве затрыманы 17-гадовы навучэнец аднаго з мясцовых ліцэяў.
Як паведамілі ў прэс-службе УУС аблвыканкаму, 8 лютага распачата крымінальная справа. Па звестках следства, у міліцыю звярнулася намеснік дырэктара па выхаваўчай працы ліцэя з заявай аб тым, што з кастрычніка 2007 года 17-гадовы навучэнец патрабуе 120 долараў ад іншага ліцэіста.

Грошы ён вымагаў пад пагрозай распаўсюджвання звестак сексуальнага характару, якія іншы навучэнец жадаў захаваць у таямніцы. Падчас аператыўных мерапрыемстваў 8 лютага вымагальнік быў затрыманы пры атрыманні грошай. Праводзіцца расследаванне.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі