Пінск застаўся без гарадскога гадзінніка (фота)

Супрацоўнікі прадпрыемства “Гарсвятло” дэмантавалі цыферблат пінскага гарадскога гадзінніка. Ён мясціўся на будынку былога езуіцкага калегіюма, што на галоўнай плошчы сталіцы Палесся.

Спецыялісты сцвярджаюць, што новы цыферблат даставяць з Мінску праз тыдзень. Адноўлены гадзіннік, магчыма, кожную гадзіну будзе адбіваць мелодыю гімна горада.

Механізм "пінскіх курантаў" зроблены 100 гадоў таму і добра захаваўся. Спачатку гадзіннік быў усталяваны на фасадзе аднаго з мясцовых банкаў, а потым заняў месца на будынку калегіюма. За савецкім часам гадзіннік граў мелодыю песні “Где же вы теперь, друзья однополчане”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі