Вы тут

Піневіч: да лютага 2022-га мы яшчэ будзем змагацца з COVID-19

У бальніцы падчас пандэміі каранавіруса / sb.by

Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч у чарговы раз выказаўся пра перспектывы барацьбы з COVID-19. "Найбольш верагодна, што інтэнсіўнасць пандэміі будзе абмежаваная двума гадамі, — кажа ён у інтэрв'ю sb.by. — Гэта значыць, хутчэй за ўсё, да лютага 2022-га мы яшчэ будзем з ёй змагацца".

Піневіч мяркуе, што ўжо восенню 2021 года "ковід сур'ёзна паменшыцца ў маштабах". Паводле яго слоў, "цяпер асноўная задача — прайсці веснавую хвалю". "Астатняе вытрымаем", — з аптымізмам дадае міністр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.