Вы тут

Пілігрымка на роварах: як святары і вернікі ехалі на Будслаўскі фэст (фота)

Еўрарадыё

Штогод на Будслаўскі фэст, які адбываецца ў першую пятніцу і суботу ліпеня, збіраюцца тысячы пілігрымаў. Паводле летапісаў, у гэтым месцы ў 1588 годзе вернікам на залітым святлом воблаку ў атачэнні анёлаў з’явілася Дзева Марыя з немаўляткам на руках. З тых часоў гарадок на поўначы Беларусі стаў цэнтрам паломнікаў і пілігрымаў, а фэст — штогадовай урачыстасцю ў гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай, які славіцца шматлікімі цудамі.

Сёлета ішлі і ехалі на роварах у Будслаў афіцыйна 2200 чалавек, а ўласна фэст наведала каля 12 тысяч вернікаў. 

У пілігрымку выпраўляюцца як вернікі, так і святары з манахінямі. Падчас вандроўкі, у якой вандроўнікі адмаўляюцца ад зручных для сябе рэчаў, яны моляцца, разважаюць пра сваё жыццё, слухаюць настаўленні святароў. Еўрарадыё далучылася да адной з пілігрымак, якая рушыла з мінскага Чырвонага касцёла. Як гэта было, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.