Вы тут

Пікет Святланы Ціханоўскай у Гродна сабраў тысячы людзей

Пікет Святланы Ціханоўскай у Гродне / svaboda.org

Пікет кандыдата ў прэзідэнта Святланы Ціханоўскай сабраў у Гродна тысячы людзей. Як паведамляе TUT.by, на агітацыйны мітынг у Каложскім парку прыйшлі ад 7 да 10 тысяч чалавек.

Акрамя Гродна сёння Ціханоўская плануе наведаць Ваўкавыск — сустрэча прызначаная на 15:30 на аўтастаянцы каля набярэжнай па вуліцы Маркса і сустрэцца з людзьмі ў Слоніме на стадыёне "Дынама" ў 19:00.

30 ліпеня "трыа грацый" сустракаліся з выбарнікамі ў Мінску. Па падліках праваабаронцаў, на мітынг Ціханоўскай ў Парк дружбы народаў прыйшлі 63 тысячы чалавек. Аднак МУС заявіла, што "праз кантрольна-прапускныя пункты, абсталяваныя рамачнымі металадэтэктарамі, прайшло ўжо 18 250 чалавек".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.