Песню Джорджа Харысана дапісаў брытанскі музыка

Песню, якую 40 гадоў таму пачаў пісаць Джордж Харысан, сёлета дапісаў брытанскі музыка Дзін Джонсан, піша Liverpool Daily Post. Першыя 10 радкоў тэксту Silence (Is Its Own Reply) былі напісаныя ўдзельнікам Beatles напрыканцы 60-х. Затым цэтлік, на якім быў запісаны тэкст, Харысан перадаў біёграфу гурта Хантэру Дэвісу, які прасіў “бітлоў” прадставіць яму ўзоры свайго почырку. Біёграф з цягам часу забыўся на гэтыя запісы, але потым перадаў іх у Брытанскую бібліятэку, дзе цэтлік Харысана выстаўлены на ўсеагульны агляд. Апроч таго, Дэвіс прыйшоў да высновы, што песня Харысана прысвечана не няшчаснаму каханню, а няпростым ўзаемаадносінам Харысана і Джона Ленана.

Дапісаць песню Дзіну Джонсану прапанаваў дыджэй BBC Radio Merseyside Спэнсэр Лі. Музыка сцвярджае, што спрабаваў адпавядаць першапачатковаму задумцы Джорджа Харысана.

Паводле слоў Джонсана, першыя слухачы песні прыйшлі да высновы, што яму ўдалося стварыць арганічнае цэлае з тэксту Харысана і асабістага працягу. Silence (Is Its Own Reply) ужо выконвалася публічна ў радыёпраграме Лі On The Beat.

Фота: www.persons-today.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі