Пэры Фарэл запусціў дзіцячы фэст

Заснаваны франтмэнам Jane's Addiction Пэры Фарэлам музычны фэст Kidzapalooza, які з'яўляецца дзіцячым “дадаткам” да Lollapalooza, сёлета аддзеліцца ад свайго “бацькі”. Першы незалежны Kidzapalooza пройдзе на знакамітай пляцоўцы Hollywood Bowl у Лос-Анжэлесе ў верасні гэтага года.

Упершыню фэст адбыўся ў рамках Lollapalooza у 2005 годзе ў Чыкага. Акрамя выступаў музычных калектываў, чый рэпертуар трапляе ў катэгорыю «family-friendly», наведвальнікі - дзеці і падлеткі, а таксама іх бацькі - маглі ўзяць урокі брэйкдансу, паўдзельнічаць у семінарах па хіп-хопе і фрыстайле, навучыцца рабіць рок-н-рольныя прычоскі і татуіроўкі, якія змываюцца.

Сёлета хэдлайнерамі Kidzapalooza стануць сам Пэры Фарэл і некалькі адмыслова запрошаных ім гасцей. Поўны склад удзельнікаў музычнай часткі дзеі стане вядомым пазней.

Што ж тычыцца фэсту Lollapalooza, то ён будзе праходзіць з 1 па 3 жніўня ў Чыкага. У ім прымуць удзел Radiohead, Rage Against The Machine, Кэні Уэст, Nine Inch Nails, Gnarls Barkley, Bloc Party і іншыя вядомыя гурты і выканаўцы.

Фота: www.music-base.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі