Першыя матчы 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі пройдуць 19 сакавіка
![Першыя матчы 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі пройдуць 19 сакавіка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hrodzstad2012erb.jpg.webp?itok=RFSMh_kE)
Дэпартамент па правядзенню спаборніцтваў Беларускай федэрацыі футбола ўдакладніў даты правядзення матчаў 1/4 фіналу Кубка Беларусі. 19 сакавіка БАТЭ (дзейны ўладальнік Кубка) прыме "Слуцк", у гэты ж дзень "Мінск" згуляе з салігорскім "Шахцёрам". 20 сакавіка мінскае "Дынама" сустрэнецца з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ", наваполацкі "Нафтан" прыме бабруйскую "Белшыну". Матчы ў адказ пройдуць 6 красавіка.
Лёсаванне паўфіналаў прызначанае на 7 красавіка. Гэтыя матчы адбудуцца 20 красавіка і 4 траўня. Фінал Кубка Беларусі 2015/2016 гадоў пройдзе ў Брэсце 21 траўня. Нагадаем, уладальнік Кубка атрымлівае права прадстаўляць нашу краіну ў Лізе Еўропы. Калі ж ім стане хтосьці з прызёраў леташняга першынства краіны (БАТЭ, "Шахцёр" ці мінскае "Дынама"), гэтае права атрымае "Белшына", у якой было 4-е месца ў чэмпіянаце.
![Першыя матчы 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі пройдуць 19 сакавіка](/sites/default/files/paragraphs/image/720x380belarusiancupfinal201505210bc81b098b83bee1d737b56ecd27.jpg)