"Першы канал" абяцае пакараць журналіста за падпал травы ў Хакасіі

Прэс-служба "Першага канала" пацвердзіла праўдзівасць звестак пра інцыдэнт з удзелам карэспандэнта тэлеканала Міхаіла Акімчанкі, якога западозрылі ў падпале травы ў Хакасіі.

"Мы прызнаем, што супрацоўнікам канала была дапушчана халатнасць. Удзельнікі гэтага інцыдэнту будуць пакараныя. Прыносім свае прабачэнні", — перадае РБК паведамленне прэс-службы тэлеканала.

Намеснік гендырэктара тэлеканала Кірыл Клейменаў заявіў, што звальняць Акінчанку кіраўніцтва канала не будзе.

Нагадаем, што паводле звестак СМІ мясцовая жыхарка напісала на журналіста заяву ў паліцыю за падпал травы. Сам Акімчанка кажа, што зрабіў гэта, каб "зняць фон" для рэпартажу. Міліцыя затрымала журналіста.

У Хакасіі паўтара тыдня пануюць вялізныя пажары, выкліканыя некантраляваным падпалам травы. Ад стыхіі загінулі 34 чалавекі, дым ад пажараў дабраўся да берагоў ЗША. Улады Хакасіі ацанілі шкоду ў 7 млрд расійскіх рублёў.

СМІ: Расійскага журналіста падазраюць у падпале травы ў Хакасіі

Фота — kommersant.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі