СМІ: Расійскага журналіста падазраюць у падпале травы ў Хакасіі

Журналіста першага расійскага тэлеканала Міхаіла Акінчанку падазраюць у стварэнні пажаранебяспечнай сітуацыі ў Хакасіі. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Хакасія", якое спасылаецца на крыніцы ў мясцовай паліцыі. Нібыта, праваахоўнікам напісала заяву пра гэта мясцовая жыхарка. Яна сцвярджае, што бачыла, як журналіст кінуў недакурак, у выніку чаго загарэлася трава.

"Эхо Москвы" адзначае, што па факце праводзіцца праверка. Акінчанка патлумачыў паліцыі, што збіраўся падпаліць траву, каб "зняць фон" для рэпартажа. На першым тэлеканале кажуць, што іх журналіст не курыць. Яны таксама праводзяць праверку.

Нагадаем, днямі ў згаданым расійскім рэгіёне рэзка абвастрылася пажаранебяспечная сітуацыя. Агонь ахапіў каля двух дзясяткаў населеных пунктаў. Загінулі 15 чалавек, пацярпелі амаль 80, каля 5 тысяч чалавек засталіся без жылля.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі