Вы тут

Першы беларус 2021 года нарадзіўся ў Віцебску, яго назвалі Рома

Хлопчык важыць амаль 4 кг / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Першы беларус 2021 года нарадзіўся ў Віцебску ў абласной клінічнай радзільні, яго назвалі Рома, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. У дакументах хлопчыка будзе стаяць дата — 0.01 хвіліна 01.01.2021 года. Ён важыць амаль 4 кг, яго рост — 53 см.

Бацькі Ромы жывуць і працуюць у Оршы. У яго маці гэта першыя роды. Раней у яе дыягнаставалі COVID-19, і яна знаходзілася пад назіраннем віцебскіх лекараў (абласная радзільня працуе як ковідны шпіталь).

У радзільні / @minzdravbelarus

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.